Home
Стары Ольса. Гурт сярэднявечнай музыкі .
Анонсы, меркаванні, жыццё гурта

Advertisement


staryolsa
Дата: 2007-06-28 14:12
Тэма: Апытанка пра Аксанку
Бяспека: Public

Прывітанне сябры!
Ёсць такія фоты:



Здаецца тая ж дзяўчына, тая ж сукенка... нават дудка ў лапках тая ж...

Пракаментуйце, калі ласка, правая фота ці левая вам больш падабаецца і чаму.

25 Каментаў | Напісаць камент | Дадаць у Memories | Tell a Friend | Спасылка



staryolsa
Дата: 2007-03-28 09:15
Тэма: Дударскі фэст 2007 (адноўлена)
Бяспека: Public

20-22 красавіка. Мінск. ДУДАРСКІ ФЭСТ (фестиваль волынки).



У вас ёсць магчымасць убачыць і пачуць:
беларускія, польскія, літоўскія, латышскія,
галісійскія, нямецкія і шатландскія дуды

якія будуць прэзэнтаваць наступныя гурты і выканаўцы:

"Kapela kozlarska Benia Kaspra z Przyprostyni" (Польшча)

"Kapela Dudziarzy Wielkopolskich" (Польшча)

"Стары Ольса"

"Келіх кола"

"Літвінтроль"

"Тэстамент"

"За парогам"

"Капэля Алеся Лася"

"Кудзьмень"

"Ліцьвінскі хмель"


і іншыя.

Праграма фестывалю:
20 КРАСАВІКА
Канцэрт у КЗ “Мінск” (малая зала) 19-00

21 КРАСАВІКА
Навуковая канферэнцыя
“Традыцыя і захаванне дударскай музыкі на Беларусі”
(гэта VIP-мерапрыемства, уваход толькі для дудароў)

22 КРАСАВІКА
Клуб”Стэп” 14-00 – 22-00
(вялікі клубны канцэрт-фестываль)

---
* 9 красавіка адбылася прэс-канферэнцыя прысвечаная Дударскаму Фэсту 2007, на якой быў прэзэнтаваны аўдыё дыск - складанка лепшых выступаў Дударскага Фэсту 2006. На вокладцы змешчаны чорна-белы канцэпт-арт Зміцера Сасноўскага.
Ужо вядомы спіс трэкаў складанкі:
 1. LITVINTROLL - Skudrinka
 2. ТОДАР КАШКУРЭВІЧ - Цмок
 3. "КЕЛІХ КОЛА" - Mugurdancis
 4. ZAPAROHAM - Tourdion
 5. ЛІЦЬВІНЫ - Шастак
 6. ТОДАР КАШКУРЭВІЧ - Провады на вайну
 7. LITVINTROLL - Scotland
 8. "КЕЛІХ КОЛА" - Garais Dancis
 9. ZAPAROHAM - A Que Por
10. LITVINTROLL - Лысы верабей
11. ТОДАР КАШКУРЭВІЧ - Вальс
12. "КЕЛІХ КОЛА" - Падыспань
13. ТОДАР КАШКУРЭВІЧ - Ваўкавальс
14. "СТАРЫ ОЛЬСА" - Ai Vis Lo Lop

Дыск будзе прадавацца на фестывалі падчас канцэртаў у к/з "Мінск" і ў клубе "Стэп".

11 Каментаў | Напісаць камент | Дадаць у Memories | Tell a Friend | Спасылка



staryolsa
Дата: 2007-03-28 08:38
Тэма: Рок-каранацыя 2006
Бяспека: Public

Моцна пратармазіў, але для гісторыі ніколі не бывае позна.


(фота ўзятае з сайту "Нашай нівы", дзе дарэчы можна пачытаць артыкул з ПОЎНЫМ спісам узнагародаў).

5 Каментаў | Напісаць камент | Дадаць у Memories | Tell a Friend | Спасылка



staryolsa
Дата: 2007-02-05 10:02
Тэма: Канцэрт у Гародні
Бяспека: Public

Прывітанне ўсім, хто нас слухаў у суботу!
Вельмі цудоўныя людзі ў вас там, у Гародні, жывуць.
Падыйшла пасля канцэрта дырэктарка музея рэлігіі - спадабалася ёй песня "Грунвальдская бітва". Прапанавала, каб ў музеі на стэндзе, прысвечаным Грунвальду гучала наша фанаграма...
Цікава, вельмі прыемна, што ў адзіным у Рэспубліцы музеі рэлігіі можа загучаць наша музыка.

4 Каментаў | Напісаць камент | Дадаць у Memories | Tell a Friend | Спасылка



staryolsa
Дата: 2007-01-08 09:59
Тэма: Вынікі 2006 года (інфармацыйная акцыя staryolsa.narod.ru)
Бяспека: Public
Настрой:working working

Сёння на сайце staryolsa.narod.ru (неафіцыйны сайт гурта) з'явіўся першы пост з нізкі вынікаў 2006 года для гурта Стары Ольса, якія падлічвае тамашні адмін. Усе падзеі-2006 каментуюцца з фотамі, датамі і г.д. Вашыя уражанні ад пералічаных падзей і пададзенай інфармацыі чакаем тут.

З Новым годам і Калядамі.

3 Каментаў | Напісаць камент | Дадаць у Memories | Tell a Friend | Спасылка



staryolsa
Дата: 2006-12-13 11:39
Тэма: Ілля Кубліцкі схаванай камерай
Бяспека: Public
Настрой:creative creative

Знайшоў у сябе ў завалах яшчэ адну цікавую, зноў жа - Іллюхіну - фотку.
Усім прыхільнікам нашага лютніста: НЕ глядзець НІ ЗА ШТО!!!
http://staryolsa.narod.ru/bel/photos.html
(дарэчы там, на неафіцыйным сайце гурта, увоге шмат чаго цікавага ёсць)

Напісаць камент | Дадаць у Memories | Tell a Friend | Спасылка



staryolsa
Дата: 2006-12-08 13:34
Тэма: 25 снежня - канцэрт у Менску
Бяспека: Public
Настрой:energetic energetic

Паводле афіцыйных гуртоўскіх крыніц:

СТАРЫ ОЛЬСА
25 снежня адыграе "Сярэднявечную дыскатэку" у клубе "Арэна" (Талбухіна,4). Пачатак: 19.00.

"Арганізатар: Віталь Супрановіч, замовы квіткоў і даведкі: 6490-888 (Віталь).
Сярэднявечная дыскатэка - форма канцэрта, які адбываецца ў клубе, дзе
гурт грае на сцэне, а людзі развучваюць разам з танцорамі стадаўнія
танцы ці проста "адрываюцца".

Канец цытаты.

Цікава, што хто распавядзе пра клуб "Арэна"? Ніколі там не быў...

10 Каментаў | Напісаць камент | Дадаць у Memories | Tell a Friend | Спасылка



staryolsa
Дата: 2006-12-08 08:17
Тэма: 23 снежня - канцэрт у Гомелі
Бяспека: Public

Інфармацыя з афіцыйнага сайту.

СТАРЫ ОЛЬСА
23 снежня
грае сольны канцэрт у Гомелі. ГЦК, вул. Першамайская. 19-00.
Кантакт: 322-80-10 (Сяргей).

---

Ці ёсць тут хто з Гомеля? Хто прыйдзе?

2 Каментаў | Напісаць камент | Дадаць у Memories | Tell a Friend | Спасылка



staryolsa
Дата: 2006-12-06 09:23
Тэма: Прывітанне ўсім сябрам гурта СТАРЫ ОЛЬСА
Бяспека: Public

Вітаю ўсіх, хто выйшаў на гэтую старонку! Гэта ЖЖ гурта сярэднявечнай музыкі Стары Ольса. Весці яго буду я, Алесь Чумакоў, думаю іншыя музыкі таксама будуць дапамагаць. Справа ў тым, што сярод нашых знаёмых з'явіліся сапраўдныя ЖЖысты, якіх цікавіць жыццё гурта, але 99% свайго інтэрнэт часу яны праводзяць на LiveJournal.com, і іх ніяк не выцягнуць на іншыя сайты.
Калі на сённяшні дзень у гурта ёсць афіцыйны (staryolsa.com) і неафіцыйны (staryolsa.narod.ru) сайты, то гэты журнал будзе напаўафіцыйным - чым будзе ад пералічаных сайтаў вельмі адрозньвацца. Чакайце тут шмат перакрыжаваных спасылак на сайты гурта і на інфармацыю аб гурце ў інтэрнэт павуцінні. Анонсы канцэртаў і сустрэч. Таксама посты жыццёвага характэру і абмеркаванні розных кшталтаў. Асабліва LJ добра дазваляе абмяркоўваць актуальныя пытанні. Чым тут у асноўным і будзем займацца.

6 Каментаў | Напісаць камент | Дадаць у Memories | Tell a Friend | Спасылка



staryolsa.livejournal.com
June 2007